Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

укле́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уклеіць (у 1 знач.).

укле́іцца, уклеіцца; зак.

Прыклеіўшыся, замацавацца ў чым‑н.

укле́іць, уклею, уклеіш, уклеіць; зак., што.

1. Уставіўшы, прыклеіць да чаго‑н. Уклеіць карту ў кнігу.

2. перан.; і чым. Разм. Панесці ўдар, моцна выцяць, ударыць; адлупцаваць. [Тамаш:] — Дагані, дагані, сынку, ды цуглямі па хвасце ўклей! Чорны. [Апацей Еўдаксеевіч:] — Я яго, гада печанага, каб уладу меў, разлажыў бы .. ды ўклеіў, ды ўсыпаў... Лынькоў.

укле́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уклейваць — уклеіць.

укле́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уклеіцца.

2. Зал. да уклейваць.

укле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уклеіць.

укле́йка, ‑і, ДМ ‑лейцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уклеіць.

2. Р мн. ‑леек. Тое, што ўклеена.

укле́нчаны, ‑ая, ‑ае.

Які стаіць на каленях. Тамара, як аглушаная, засталася стаяць укленчанай перад крэслам. Арабей. Як продак, я спавядаюся дрэвам, Прашу ў сонца я ўраджаю. Стаю, укленчаны. Сіпакоў.

укле́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укленчыць.

укле́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Стаць на калені, на калена. Цыганкоў з хваляваннем разгарнуў сцяг, перачытаў надпіс, потым укленчыў і пацалаваў ярка-чырвонае палатно. Якімовіч. Старэнькая бабуля падышла да высокага пагорка. Перахрысцілася, потым укленчыла і прыпала вухам да зямлі. Штыхаў. Прафесар устаў, укленчыў адной нагой на крэсла і нізка нахіліўся над картай. Дуброўскі.