Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэасо́фскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэасофіі, тэасофа. Тэасофскія разважанні.

тэа́тр, ‑а, м.

1. Род мастацтва, у якім жыццё адлюстроўваецца праз драматычнае дзеянне, ажыццёўленае акцёрамі перад гледачом. Драматычны тэатр. Тэатр оперы і балета. Музычны тэатр. Тэатр сатыры. □ Беларускі тэатр мае сваю багатую гісторыю развіцця ад першапачатковых форм (скамарохаў, народнай брамы, лялечнага тэатра — «батлейкі») да стварэння ў савецкі перыяд першакласных прафесійных тэатраў Савецкага Саюза. «Беларусь». Паяўленне камедыі «Паўлінка» стала важнай вяхой у гісторыі развіцця беларускага тэатра. Ярош.

2. Установа, арганізацыя, якая мае пэўны састаў артыстаў і ставіць спектаклі. Працаваць у тэатры. □ Усе пагаворваюць аб салігорскім народным тэатры. Можна верыць, што гэты тэатр хутка будзе, бо талентаў тут вельмі многа. Кулакоўскі.

3. Будынак са сцэнай і залай для гледачоў, дзе адбываецца тэатральны паказ, а таксама сам паказ, спектакль. Прыгожа прыбраная вала гарадскога тэатра з раніцы пачала запаўняцца людзьмі. Васілевіч. / у перан. ужыв. Разм. [Сімон:] — Ну, што ж, Арцём!.. Можа і сёння ты будзеш паказваць тэатры і абражаць маё імя перад людзьмі, якія нічога не ведаюць? Самуйлёнак.

4. перан.; чаго. Месца, дзе разгортваюцца, адбываюцца якія‑н. значныя падзеі, ваенныя дзеянні і пад. За два гады вайны я добра вывучыў геаграфію тэатра ваенных дзеянняў. Навуменка.

5. Кніжн. Сукупнасць драматычных твораў (пісьменніка або літаратурнай школы). Тэатр Астроўскага.

•••

Акадэмічны тэатр — ганаровая назва, якая прысвойваецца ўзорным дзяржаўным тэатрам.

Анатамічны тэатр — памяшканне, у якім праводзяцца заняткі па анатоміі.

Зялёны тэатр — летні тэатр, размешчаны ў зялёнай зоне, парку і пад.

Кірмашовы тэатр гл. кірмашовы.

[Ад грэч. théatron — месца для відовішча; відовішча.]

тэатра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «тэатр», напрыклад: тэатразнаўства.

тэатразна́вец, ‑наўца, м.

Спецыяліст у галіне тэатразнаўства.

тэатразна́ўства, ‑а, н.

Галіна мастацтвазнаўства, якая вывучае тэатр, яго тэорыю, гісторыю і ролю ў грамадскім жыцці. Савецкае тэатразнаўства.

тэатразна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэатразнаўства. Тэатразнаўчы часопіс. // Прызначаны для падрыхтоўкі тэатразнаўцаў. Тэатразнаўчы факультэт.

тэатра́л, ‑а, м.

Аматар тэатра; часты наведвальнік тэатра. Мы з Сонькай зрабіліся сапраўднымі тэатраламі .. Часта хадзілі ў тэатр — на ранішнія і вячэрнія спектаклі. Рамановіч. Потым Юліян Эдгардавіч — вялікі тэатрал, знаўца і крытык балетнага мастацтва і музыкі — сядзеў перад Юткевічам і выкладаў сваё разуменне класічнага балета. Мікуліч.

тэатралізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад тэатралізаваць.

2. у знач. прым. Прыстасаваны для тэатра, сцэны. Не меншае значэнне для музычнай будучыні Нестара Сакалоўскага мела тое, што яго родны дзядзька Міхаіл быў добрым скрыпачом-аматарам, які выдатна ведаў народную танцавальную музыку, нацыянальныя звычаі і тэатралізаваныя гульні. «Полымя».

тэатралізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да тэатралізаваць.

тэатралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Прыстасаваць (прыстасоўваць) для тэатра, для паказу ў тэатры. Тэатралізаваць раман. □ Ігнат Буйніцкі з яго Першай Беларускай групай пачынае вывучаць, прапагандаваць народны танец, аднак амаль не апрацоўвае яго і не тэатралізуе. «Полымя».