Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

русі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць рускую мову, літаратуру і культуру.

русі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да русіста.

русіфікава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) рускім па культуры, звычаях.

2. толькі незак. Зал. да русіфікаваць.

русіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., каго.

Зрабіць (рабіць) рускім па мове, звычаях.

русіфіка́тар, ‑а, м.

Той, хто ажыццяўляе русіфікацыю.

русіфіка́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да русіфікатара, русіфікацыі.

русіфіка́тарства, ‑а, н.

Дзейнасць русіфікатара; русіфікацыя.

русіфіка́цыя, ‑і, ж.

У царскай Расіі — насільнае распаўсюджанне рускай мовы і культуры сярод нацыянальных меншасцей. Царскае самадзяржаўе вякамі праводзіла палітыку гвалтоўнай русіфікацыі ўскраінных народнасцей. «Весці».

ру́ская,

гл. рускія.

ру́скі 1,

гл. рускія.

ру́скі 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Русі. Расіі. Руская гісторыя. Руская прырода. Рускае грамадства.

2. Які мае адносіны да рускіх, належыць ім. Руская мова. Руская культура. // Уласцівы рускім, такі, як у рускіх. Рускі характар.