Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крэ́йда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Тое, што і мел. Залежы крэйды. Пісаць крэйдай.

крэ́йдавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крэйды. Крэйдавыя адкладанні.

крэ́йсер, ‑а, м.

Быстраходны карабель з магутным артылерыйскім і ракетным узбраеннем, прызначаны для разведвальнай, дазорнай службы і актыўных баявых дзеянняў. Лёгкі крэйсер. Цяжкі крэйсер.

[Гал. kruiser.]

крэ́йсерскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крэйсера, складаецца з крэйсераў. Крэйсерская эскадра.

•••

Крэйсерская скорасць гл. скорасць.

крэ́йсерства, ‑а, н.

Плаванне асобнага судна або эскадры ў якіх‑н. водах з мэтай разведкі, аховы берагоў, нападу на варожыя судны і пад.

крэйсі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Плаваць, рабіць рэйсы па пэўнаму маршруту.

2. Займацца крэйсерствам.

крэ́йцэр, ‑а, м.

Старая аўстрыйская і нямецкая дробная манета, якая была ў абароце да канца 19 ст.

[Ням. Kreuzer.]

крэ́кер, ‑у, м.

1. Сухое пячэнне з дражджавога заквашанага цеста.

2. звычайна мн. (крэ́керы, ‑аў). Канцэнтрат у форме высушаных скрылёчкаў бульбы.

[Англ. cracker.]

крэ́кінг, ‑у, м.

1. Перапрацоўка нафты і цяжкіх нафтапрадуктаў у спецыяльных устаноўках для атрымання больш каштоўных прадуктаў (галоўным чынам бензіну). Крэкінг нафты.

2. Устаноўка для такой перапрацоўкі.

[Англ. cracking.]

крэ́кінгавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крэкінгу. Крэкінгавы цэх. // Які атрымліваецца пры крэкінгу. Крэкінгавы газ.