Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

круглагало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.

Маленькая пясчаная яшчарка, якая жыве ў Паўднёва-Усходняй Еўропе і ў Азіі.

круглагу́бцы, ‑аў; адз. няма.

Абцугі з круглымі канцамі, якія служаць для згібання розных металічных прадметаў.

кругладо́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Пасуда з круглым дном. На Палессі ў 7–6 вв. да н. э. жылі людзі, якія выраблялі характэрную кругладонную пасуду, займаліся прадзеннем, рыбалоўствам, паляваннем і мелі цесныя сувязі са скіфамі. «Звязда».

круглалі́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і круглатвары. Гэта была круглалікая, жывая дзяўчына. Карпюк.

круглалі́сты, ‑ая, ‑ае.

З круглым лісцем. Верх асіны круглалістай Сплятаўся з хвоямі, з дубамі. Колас.

кругларо́тыя, ‑ых.

Клас ніжэйшыхводных пазваночных жывёл, у якіх адсутнічаюць сківіцы.

кругласу́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца бесперапынна на працягу сутак. Кругласутачнае дзяжурства.

круглатва́ры, ‑ая, ‑ае.

З круглым тварам. Следам за бацькам ішоў Адам, здаровы хлапчук-недаростак, каржакаваты і круглатвары. Чорны.

кругле́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. круглы.

кру́гленькі, ‑ая, ‑ае.

Памянш.-ласк. да круглы.

•••

Кругленькая сума — тое, што і круглая сума (гл. сума).