жано́часць, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і жаноцкасць.
жано́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да жанчыны, жанчын. Жаночая праца. // Які належыць жанчыне. Жаночы твар. Жаночыя рукі. // Прызначаны для жанчын. Жаночы абутак. // Уласцівы жанчыне, які адрознівае жанчыну. Жаночы пол. Жаночая пяшчотнасць. // Які складаецца з жанчын. Жаночая брыгада.
2. Які адносіцца да асобіны, асобы жаночага полу, характарызуе яго. Жаночая палавая клетка. Жаночыя кветкі ў раслін.
•••
Жаночае пытанне гл. пытанне.
Жаночая рыфма гл. рыфма.
Жаночы род гл. род.
Жаночыя хваробы гл. хвароба.
жанр, ‑у, м.
1. Род твораў у галіне якога‑н. мастацтва, які характарызуецца пэўнымі ўласцівасцямі, сюжэтнымі і стылістычнымі прыкметамі. Жанр бытавой аповесці. Жанр нацюрморта.
2. Жывапіс на бытавыя тэмы; асобная карціна на бытавы сюжэт. Пейзаж і жанр.
3. перан. Стыль, манера. Спектакль у новым жанры.
[Фр. genre.]
жа́нравы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да жанру (у 1 знач.). Драматычная паэма сумяшчае ў сабе жанравыя адзнакі і ліра-эпічнай паэмы і драмы. Ярош.
2. Які мае адносіны да жанру (у 2 знач.); бытавы. Жанравая сцэнка.
жанры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Мастак, які займаецца жывапісам на бытавыя тэмы.
жанчы́на, ‑ы, ж.
1. Асоба, па полу супрацьлеглая мужчыну. Працавітая жанчына. Жанчына-маці. // Асоба жаночага полу як увасабленне пэўных асаблівасцей, якасцей. Паступова ў ёй абуджалася жанчына. □ Ззаду .. [Віктара] стаяла яшчэ даволі маладая жанчына з прыгожым тварам. Даніленка. // Асоба жаночага полу, якая была або знаходзіцца замужам. Наперадзе спяваюць дзяўчаты, ззаду, расцягнуўшыся на дарозе, ідуць, гамоняць і смяюцца жанчыны. Ракітны.
2. Разм. Жонка. Сам Гурба стаіць адзінокі Няма яго вернай жанчыны. Колас.
жанчыналю́б, ‑а, м.
Пра мужчыну, які празмерна заляцаецца да жанчын. — Я не жанчыналюб, і жаночая спадніца няздольнш закруціць мне галаву. Васілевіч.
жанчыналю́бны, ‑ая, ‑ае.
Які празмерна заляцаецца да жанчын.
жанчыналю́бства, ‑а, н.
Празмернае заляцанне да жанчын.
жанчынаненаві́снік, ‑а, м.
Той, хто пазбягае, ненавідзіць жанчын.