Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жалезапрака́тны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для пракаткі жалеза. Жалезапракатны стан.

жалезапрака́тчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца пракаткай жалеза.

жалезару́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жалезнай руды, звязаны з яе здабычай і апрацоўкай. Жалезарудная прамысловасць. Жалезарудны раён.

жалезарэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для рэзкі жалеза. Жалезарэзныя нажніцы.

жалезаспла́ў, ‑лаву, м.

Сплаў жалеза з іншым металам, які выкарыстоўваецца ў прамысловых мэтах.

жале́ззе, ‑я, н., зб.

Разм. Непатрэбныя жалезныя рэчы, жалезны лом. Тараска нічога не кідаў абы-дзе. Розныя там цвічкі, трубкі, .. шайбачкі былі складзены ў скрынку для жалеззя. Юрэвіч. Усюды валяліся колы, абады, утулкі, нейкае жалеззе. Асіпенка.

жале́зіна, ‑ы, ж.

Разм. Непатрэбная жалезная рэч, абломак жалеза. Бразгацела нейкая жалезіна ў пустой камяніцы. Лупсякоў.

жале́зісты, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе жалеза, багаты жалезам. У глыбокіх пластах воды нярэдка бываюць жалезістымі.

жале́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Разм. уст. Чыгунка (пераважна ў мове партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.). Бацька, знатны мінёр Васіль Яркін, загінуў на «жалезцы». Брыль. Трэба было зацемна перайсці жалевку, а там патруль. Карпюк.

жале́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з жалеза. Падышлі да сцяны, а ў ёй жалезныя вароты на замку. Якімовіч. // Металічны. Жалезныя гузікі.

2. Які змяшчае ў сабе многа жалеза, багаты жалезам. Жалезная руда. Жалезны калчадан.

3. Уласцівы жалезу, такі, як у жалезе. Не звіняць жалезным звонам Цяжкія кайданы. Колас.

4. Падобны на жалеза, як з жалеза. У сударгавым руху крамянелі рукі, рабіліся цяжкімі, жалезнымі. Лынькоў.

5. Які характарызуецца пашырэннем металургіі жалеза і вырабам жалезных рэчаў. Жалезны век.

6. перан. Моцны, дужы. Міцька ад нечаканасці.. расчапіў свае жалезныя пальцы. Шамякін. // Суровы, цяжкі. На захадзе ў дыме чырвоным Бой жалезным голасам роў. Панчанка.

7. перан. Неадступны, цвёрды, стойкі. Жалезны характар. Жалезная воля. Жалезная дысцыпліна. // Паслядоўны, правільны, стройны. Жалезная логіка.

•••

Жалезнае дрэва гл. дрэва.

Жалезны боб гл. боб.

Жалезны ход гл. ход.

З’есці пуд жалезнага бобу гл. з’есці.