гнездава́цца, гняздуецца; незак.
Тое, што і гняздзіцца (у 1 знач.).
гнездавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да гнязда (у 1 знач.). Гнездавы перыяд.
2. Які мае адносіны да гнязда (у 3, 4 знач.). Гнездавы спосаб сяўбы. Гнездавое заляганне руд.
гнейс, ‑у, м.
Горная парода, якая складаецца з кварцу, палявога шпату і аднаго ці некалькіх каляровых металаў.
[Ням. Gneiss.]
гне́йсавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гнейсу.
гне́сці, гняту, гняцеш, гняце; гняцём, гнецяце; пр. гнеў, гняла, ‑ло; незак., каго-што і без дап.
1. Прыціскаць, душыць сваім цяжарам. Сырыя шынелі Гнятуць да сядла. Крапіва.
2. Даводзіць да цяжкага, прыгнечанага стану, выклікаць непрыемнае пачуццё. Злавесная цішыня зняла сваёй невядомасцю. Хомчанка. Цяжкія думкі гнялі жанчыну: паблажэла ў твары, стала нейкая задумлівая. Пальчэўскі.
3. Прыгнятаць, мучыць. Заводы стаяць, змоўкла песня гудкоў, Гняце азвярэлы кулак беднякоў. Хведаровіч. Максім, даведзены да роспачы, хоць і спакойна, выказвае ўжо пратэст: «З усіх бакоў гнятуць мужыка... Апошнія жылы цягнуць з яго...». «ЛіМ».
гнеў, гневу, м.
Пачуццё моцнага абурэння, стан раздражнення, злосці. Словы сыпаліся і сыпаліся з усіх бакоў. Тут былі і ўедлівыя жарты, і абурэнне, і праўдзівы гнеў. Дуброўскі. Алесь прыйшоў у гнеў, у дзікі, І ў абурэнне, жаль вялікі, Катоў ён бедных б’е, ганяе. Колас.
•••
Змяніць гнеў на міласць гл. змяніць.
Не ў гнеў хай будзе сказана гл. быць.
Ні гневу ні ласкі — а) пра бесхарактарнага чалавека. У нашай Параскі ні гневу ні ласкі. Прыказка; б) пра абыякавасць да каго‑н.
гне́ўны, ‑ая, ‑ае.
Ахоплены гневам; раззлаваны. Такой узрушанай Зіна бачыла.. [Ганю] упершыню. Нервовую, усхваляваную, гнеўную. Грамовіч. // Які выражае гнеў; з гневам. Гнеўны погляд. Гнеўны пратэст. □ Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка. Бядуля. // перан. Грозны, суровы. Рыбак на успененых гнеўных прасторах Плыве праз сцюдзёны туман. Хведаровіч.
гнёт, ‑у, М гнёце, м.
1. Тое, што і прыгнёт. Хто перажыў увесь гнёт і зверствы старога капіталістычнага рэжыму, той навучыўся многаму і многаму. Ленін. // Усё тое, што гняце, мучыць. Адчуванне невыразнасці і няпэўнасці Пракопавага лёсу цяжкім гнётам ляжала на Мікітавым сэрцы. Колас.
2. Разм. Груз, якім націскаюць што‑н. Пакласці сыр пад гнёт.
гні́да, ‑ы, ДМ гнідзе, ж.
1. Яйцо вошы.
2. Разм. пагард. Пра гадкага, нікчэмнага чалавека. — Хто цябе, гніда, забівае? — з агідай прамовіў Кандрат. Лобан.
•••
(І) гніды падохлі ў каго — дужа спужаўся.
гніе́нне, ‑я, н.
Працэс распаду арганічных рэчываў пад уплывам гніласных бактэрый.