Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вугледрабі́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для драблення каменнага вугалю.

вуглездабыва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для здабывання каменнага вугалю. Вуглездабывальная машына.

вуглездабы́ча, ‑ы, ж.

Здабыча каменнага вугалю.

вуглекіслата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

Вугальная кіслата, якая ўтвараецца пры спалучэнні вуглякіслага газу з вадою.

вуглепагружа́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для пагрузкі вугалю. Вуглепагружальная машына.

вуглепагру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Пагрузка вугалю на транспартныя сродкі.

вуглепад’ёмнік, ‑а, м.

Механізм для пад’ёму вугалю з шахты на паверхню зямлі.

вуглепад’ёмны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для пад’ёму вугалю на паверхню зямлі.

вуглепадо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на вугаль. Вуглепадобнае рэчыва.

вуглепале́нне, ‑я, н.

Тое, што і вуглевыпальванне.