сітня́к, ‑у, м.
Тое, што і сітнік. І ўдоўж і ўпоперак луг перасякаўся вузкімі, доўгімі і глыбокімі тонямі, заросшымі аерам, сітняком, чаротамі і мяккімі ніцымі лозамі, дзе хаваліся розныя лугавыя птушкі. Колас.
сіто́ўнік, ‑у, м.
Адна- і шматгадовая травяністая расліна сямейства асаковых.
сітро́, нескл., н.
Фруктовы безалкагольны газіраваны напітак.
[Фр. citronnade — сітро, лімонны напітак ад citron — лімон.]
сітуаты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які ўзнікае ў пэўных умовах; выкліканы пэўнымі ўмовамі. Сітуатыўны падыход.
сітуацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да сітуацыі (у 2 знач.). Сітуацыйны план. Сітупцыйная здымка.
сітуа́цыя, ‑і, ж.
1. Сукупнасць абставін, у якіх што‑н. адбываецца; становішча, у якім хто‑н. знаходзіцца. Рэвалюцыйная сітуацыя. □ [Андрэй:] — Нам трэба ўмець разбірацца не толькі ў абставінах, у розных вайсковых сітуацыях, а і ў людзях. Кулакоўскі. Гаворка часамі пераходзіла ў звычайнае фантазёрства, у жарты, у неіснуючыя сітуацыі, поўныя дасціпных, смешных выдумак. Колас. Валодзя ўхваляў рашэнне, казаў, што інакш і нельга, што і ён пры такой сітуацыі зрабіў бы толькі так. Шамякін. Чаго толькі не пабачыш у час камандзіровак, у якія сітуацыі не трапіць! Місько.
2. У геадэзіі — сукупнасць водных прастораў, лясоў, гор, населеных пунктаў і пад., якія паказаны на карце ці плане пры дапамозе ўмоўных знакаў.
[Фр. situation.]
сі́ўка, ‑і, ДМ сіўку, Т сіўкам, м.; ДМ сіўцы, Т сіўкай (‑аю), ж.; Р мн. сівак.
Разм. Конь сівой масці. А як звялі гэтых гнедак ды сівак у адну канюшню — стала многа аднолькавых. Брыль.
сі́ўка-варо́нка, ‑і, ДМ сіўцы-варонцы; Р мн. сівак-варонак; ж.
Тое, што і сіваваронка; сіваграк.
сіфілідалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сіфілідалогіі.