сістэматызава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сістэматызаваць.
2. у знач. прым. Прыведзены ў сістэму (у 1, 2 знач.). Сістэматызаваныя звесткі.
сістэматызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) сістэматызаваным. Вось толькі цяпер у.. [Сямёна Львовіча] сістэматызаваліся багатыя веды, вопыт. Гарбук.
2. толькі незак. Зал. да сістэматызаваць.
сістэматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Прывесці (прыводзяць) у сістэму (у 1, 2, знач.). Трэба дакументы сістэматызаваць, нарабіць ім рэестры, каб было добра відаць, што, адкуль і куды ідзе. Скрыган. [Вольга:] — Лёня мне кажа: у цябе, маўляў, ёсць здольнасць сістэматызаваць і аналізаваць факты. Савіцкі.
сістэматыза́тар, ‑а, м.
Асоба, якая займаецца сістэматызацыяй чаго‑н.
сістэматыза́цыя, ‑і, ж.
Прывядзенне чаго‑н. у сістэму (у 1, 2 знач.). Сістэматызацыя назіранняў. Сістэматызацыя раслін.
[Фр. systematisation ад грэч. systēma, systēmatos — злучэнне.]
сістэма́тык, ‑а, ж.
1. Чалавек, які што‑н. сістэматызуе.
2. Спецыяліст у галіне сістэматыкі (у 2 знач.).
сістэма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Спец. Групоўка, класіфікацыя прадметаў, з’яў. Сістэматыка ізатопаў.
2. Навука аб размеркаванні жывёлін і раслін па класіфікацыйных трупах (відах, родах і пад.). Сістэматыка раслін. Сістэматыка птушак.
сістэматы́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць сістэматычнага; наяўнасць сістэмы ў чым‑н., паслядоўнасць, планамернасць. Сістэматычнасць у рабоце. Сістэматычнасць і правільнасць запісаў у дзённіках. Сістэматычнасць у занятках.
сістэматы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтварае пэўную сістэму; пабудаваны паводле пэўнага плана. Сістэматычнае апісанне. Сістэматычны каталог. // Які заснаваны на пэўнай сістэме; строга паслядоўны, планамерны. Сістэматычныя заняткі па замежнай мове. □ Выхадзец з сацыяльных нізоў, чалавек, пазбаўлены магчымасці атрымаць сістэматычную адукацыю, [Купала] змог узняцца да вяршынь класічнай мастацкай думкі. Ярош.
2. Пастаянны, рэгулярны. Сістэматычнае павышэнне жыццёвага ўзроўню працоўных. Сістэматычнае наведванне заняткаў па фізкультуры. □ Аднак, калі трохі абціхла шуміха вакол гэтай справы, Таня і Вера наладзілі сістэматычную перапіску з Надзяй. Машара.
3. Які мае адносіны да сістэматыкі (у 2 знач.). Від — гэта ніжэйшая сістэматычная адзінка сучаснай класіфікацыі.