упэ́ўніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да упэўніць.
упэ́ўніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Цвёрда паверыць у што‑н., пераканацца ў чым‑н. Суддзі нарэшце ўпэўніліся, што ад сведак, якіх прывозілі адразу з астрога ў суд, карысці мала. Машара. Усе ўпэўніліся, што Канстанцін Раманавіч апроч таго, што дзелавы і прынцыповы, дык яшчэ просты і шчыры чалавек. Гроднеў.
упэ́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.
Прымусіць паверыць у што‑н., пераканаць у чым‑н. [Чарноў] бачыў і разумеў, што Міхалу яго выбар не падабаецца, і стараўся як мага растлумачыць, упэўніць яго, што «Урал» добры конь. Васілевіч. Два наступныя допыты толькі ўпэўнілі капітана ў віноўнасці абодвух затрыманых. Асіпенка.
упэ́цканы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад упэцкаць.
упэ́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Забрудзіцца, запэцкацца. Паліто ўпэцкалася.
упэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Забрудзіць, запэцкаць. Паглядзеўшы на купчастую хвойку, Максімка выбраў месца, каб дзе абаперціся і не ўпэцкаць свой новы палітон у жоўтую смалу, якая пацеркамі вісела, дастаў з кішэні дудку і няўпэўнена зайграў. Гурскі.
упяка́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да упячыся.
2. Зал. да упякаць.
упяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уцячы.
упярэ́мешку, прысл.
У беспарадку, перамешана. Едзем мы са Стоўбцаў. Спачатку паказваецца возера, але млына не відаць, мабыць, яго ўжо няма тут. Пасля пацягнуўся малады хвойнік упярэмешку з рэдкімі старымі дрэвамі. С. Александровіч. Паступова багатая расліннасць збожжа пачынае саступаць месца мізарнейшай, пракідаюцца пескавыя глебы ўпярэмешку з вільготнымі паплавамі. Мурашка.
упяцёх, прысл.
У колькасці пяці чалавек (толькі пра мужчын ні толькі пра жанчын). [Алесь:] — Мсціслаў, Пятрок, Ясюкевіч, Мацей Біскуповіч, Усяслаў Грыма... ну, і я. Мы ўпяцёх узяліся за людзей, якіх ведалі. Разумееш, у хлопцаў справа пайшла весялей. Караткевіч.