Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрмапа́ра, ‑ы, ж.

Спец. Тэрмаадчувальны элемент ва ўстройствах для вымярэння тэмпературы ў сістэмах кіравання і кантролю.

тэрмапла́сты, ‑аў; адз. тэрмапласт, ‑у, М ‑сце, м.

Пластмасы, якія пасля фармавання вырабаў захоўваюць здольнасць да паўторнай перапрацоўкі. Тэрмапласты на аснове поліэтылену.

тэрмапла́стыкі, ‑аў; адз. тэрмапластык, ‑у, м.

Тое, што і тэрмапласты.

тэрмарэгулява́нне, ‑я, н.

1. Спец. Устанаўленне і падтрыманне тэмпературы ў аднаведнасці з зададзеным рэжымам.

2. Тое, што і тэрмарэгуляцыя.

тэрмарэгуля́тар, ‑а, м.

Прыбор для аўтаматычнага падтрымання зададзенай тэмпературы ў розных устаноўках. Прас з тэрмарэгулятарам.

тэрмарэгуля́цыя, ‑і, ж.

Сукупнасць фізіялагічных працэсаў, якія забяспечваюць падтрыманне адносна пастаяннай тэмпературы цела чалавека і цеплакроўных жывёл, птушак.

тэ́рмас, ‑а, м.

Пасудзіна асобай будовы, якая засцерагае змешчанае ў ёй ад астывання або награвання. Прыйшоў пануры старшына і аб’явіў, што падвезлі тэрмасы з абедам. Мележ.

[Ад грэч. thermos — гарачы, цёплы.]

тэрмаско́п, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вызначэння рознасці тэмпературы без яе дакладнага вымярэння.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і skopeō — гляджу.]

тэ́рмасны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэрмаса. Тэрмасны корак.

тэрмаста́т, ‑а, М ‑стаце, м.

Апарат, у якім падтрымліваецца пастаянная тэмпература пры дапамозе аўтаматычных рэгулятараў.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і statos — стаячы.]