кругларо́тыя, ‑ых.
Клас ніжэйшыхводных пазваночных жывёл, у якіх адсутнічаюць сківіцы.
кругласу́тачны, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца бесперапынна на працягу сутак. Кругласутачнае дзяжурства.
круглатва́ры, ‑ая, ‑ае.
З круглым тварам. Следам за бацькам ішоў Адам, здаровы хлапчук-недаростак, каржакаваты і круглатвары. Чорны.
кругле́йшы, ‑ая, ‑ае.
Выш. ст. да прым. круглы.
кру́гленькі, ‑ая, ‑ае.
Памянш.-ласк. да круглы.
•••
Кругленькая сума — тое, што і круглая сума (гл. сума).
кругле́ц, ‑ляцу, м.
Травяністая расліна з мяцёлчатым або гронкападобным суквеццем. Начамі ціха месяц разлі[е] Імглы сівой і парнай малако На хвошч балотны, асаку, круглец. Танк.
кругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Тое, што і кругліцца (у 1 знач.). Калі хто са старэйшых дапускаў які промах, неахай[насць], — тады вочы ў старшыні круглелі, халодныя ільдзінкі свяціліся ў іх. Паслядовіч.
2. Таўсцець, папраўляцца. На каменданцкім месцы пачаў [Кубке] круглець, і яму здавалася, што ён выконвае вялікую гістарычную місію. Чорны. // Разм. Станавіцца больш тоўстай (пра цяжарную жанчыну).
круглі́цца, ‑ліцца; незак.
Разм.
1. Станавіцца больш круглым, прымаць акруглую форму. Чорная яміна рота кругліцца, шырыцца... Лынькоў.
2. Вылучацца круглай формай. То тут, то там былі прыкрытыя снегам пні, кругліліся белымі шапкамі лаўжы. М. Стральцоў.
круглі́ць, круглю, кругліш, кругліць; незак., што.
Разм. Рабіць што‑н. круглым, надаваць акруглую форму. На ёй белы шарсцяны світэр, які вельмі ж да твару, бо яшчэ болей кругліць і без таго круглыя плечы. Сачанка. Я назіраў за тым.., як ён [меднік] на кавадлах .. кругліў пасудзіну. Бядуля.