Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіласасхо́вішча, ‑а, н.

Збудаванне для захоўвання сіласу.

сіласаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для ўборкі і перапрацоўкі раслін, што прызначаны для сіласавання. Сіласаўборачны камбайн.

сі́ласны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сіласу, з’яўляецца сіласам. Сіласны корм. □ З элеватара густа сыпалася ў.. кузаў сіласная маса. Паслядовіч. // Які ідзе на прыгатаванне сіласу. Сіласныя культуры. Сіласная кукуруза. // Які мае адносіны да прыгатавання сіласу, яго захоўвання. Ад цямна да цямна многа дзён вазамі, машынамі вазілі.. кукурузу ў сіласныя ямы. Бялевіч.

сіла́ч, ‑а, м.

Чалавек вялікай фізічнай сілы. [Андрэй], загадкавы сілач, .. Абходзіў куст, каб не сагнаць І птушкі, што пяе. Броўка.

сіла́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Жан. да сілач.

сі́лаю,

гл. сілай.

сіліка́т,

гл. сілікаты.

сіліка́тавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сілікатны.

сіліка́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сілікатаў; звязаны з вытворчасцю сілікатаў. Сілікатны завод. Сілікатная прамысловасць. // Зроблены з сілікатаў. Сілікатная цэгла. Сілікатны клей.

сіліка́тчык, ‑а, м.

Разм.

1. Спецыяліст па сілікатах.

2. Работнік сілікатнай прамысловасці.