Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сілавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які выпрацоўвае або перадае электрычную энергію для якіх‑н. работ. Сілавая станцыя. Сілавы кабель. Атамная сілавая ўстаноўка. // Які пераўтварае электрычную энергію. Сілавая падстанцыя. Сілавы трансфарматар.

2. Спец. Які выкарыстоўваецца для атрымання якой‑н. энергіі або выканання якой‑н. работы. Сілавы электрамагніт.

3. У тэхніцы — які ажыццяўляецца пры павялічанай скорасці падачы рэжучага інструмента. Сілавое рэзанне. Сілавое фрэзераванне.

4. У спорце — звязаны з прымяненнем значнай фізічнай сілы. Комплекс сілавых практыкаванняў. Сілавы трук. Сілавы прыём.

5. У фізіцы — звязаны з праяўленнем якіх‑н. сіл (магнітных. электрычных і пад.). Сілавыя лініі. Сілавое поле.

сілагі́зм, ‑а. м.

Розумазаключанне, у якім з двух дадзеных суджэнняў (пасылак) атрымліваецца трэцяе (вывад). Не прадмет спрэчкі захапляе Гапановіча, а магчымасць адточваць свае сілагізмы. М. Стральцоў.

[Грэч. syllogismos.]

сілагі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. У фармальнай логіцы — вучэнне аб сілагізмах.

2. перан. Беспрадметныя агульныя разважанні, пустое мудрагельства.

сілагісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сілагізма, сілагістыкі. Сілагістычныя разважанні.

сілагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны па сілагізме. Сілагічная пасылка.

сі́лай і сі́лаю, прысл.

Гвалтам, супраць волі. Адась думаў, што сілаю можна ўтрымаць сваё шчасце. Дамашэвіч.

сіламе́р, ‑а. м.

Прылада для вымярэння велічыні механічнай сілы; дынамометр.

сіламе́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сіламера.

сі́лас, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Сакавіты корм для жывёлы, які атрымліваецца пры заквашванні здробненых кармавых культур у спецыяльных збудаваннях (вежах, траншэях, ямах і пад.). Закладка сіласу. □ У першы год свайго гаспадарання, калі туга было з кармамі, Шаманскі прапанаваў Міхалу Кахновічу абіраць людзей і касіць асаку на сілас. Дуброўскі.

2. ‑а. Спец. Вежа або яма для захавання такога корму.

[Ісп. silos.]

сіласава́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць сіласавацца, быць сіласаваным. Сіласавальнасць раслін залежыць ад колькасці ў іх цукру.