сідэрацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuсідэра́цыя, ‑і,
1. Заворванне зялёнай масы бабовых раслін для павышэння ўрадлівасці глебы.
2. Арганічнае зялёнае ўгнаенне.
сідэры́т, ‑у,
Мінерал, карбанат жалеза; жалезны шпат.
[Ад грэч. sidēros — жалеза.]
сідэры́чны, ‑ая, ‑ае.
[Лац. sidus, sideris — зорка, нябеснае свяціла.]
сіе́на, ‑ы,
Цёмна-жоўтая фарба, якая выкарыстоўваецца ў жывапісе; сіенская зямля.
сіені́т, ‑у,
Крышталічная горная парода зярністай будовы, якая выкарыстоўваецца для абліцоўкі будынкаў.
[Ад геагр. назвы.]
сіені́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сіеніту, уласцівы яму; які ўтрымлівае ў сабе сіеніт.
сіе́нскі, ‑ая, ‑ае.
У выразе: сіенская зямля
[Ад іт. terra di Sien(n)a — ад назвы правінцыі і горада ў Італіі.]
сіе́ста, ‑ы,
У Іспаніі, Італіі, Лацінскай Амерыцы і некаторых іншых краінах — паўдзённы (пасляабедзенны) адпачынак; самы гарачы час дня.
[Ісп. siesta.]
сіза́левы, ‑ая, ‑ае.