сігналіза́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сігналізаваць.
2. Сістэма сігналаў, якая прымяняецца дзе‑н. Гукавая сігналізацыя. Марская сігналізацыя.
3. Прыстасаванне для падачы сігналаў. Загадалі выключыць святло [немцы] па ўсёй пуцявой сігналізацыі, у семафорах, у стрэлках, у воданапорных калонках. Лынькоў.
сігналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Ваеннаслужачы, абавязкам якога з’яўляецца падача ўстаноўленых сігналаў.
сігна́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Тое, што і сігналізаваць (у 1 знач.). Ля дрэў, што падымаюць важка кроны, Ля дрэў, што дораць светлыя плады, Малодшы друг мой з гальштукам чырвоным Сігналіць збор, як я ў свае гады. Кірэенка. Па спалоханых позірках прахожых Косця здагадаўся, што машына сігналіць ім. Карпюк.
сігна́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сігналу, з’яўляецца сігналам (у 1 знач.). Сігнальныя знакі. □ Рыгор не паспеў адказаць, як збоку іх, пры паркане, пачуўся ціхі сігнальны кашаль. Гартны. Перад вачамі замільгацелі сігнальныя кастры. М. Ткачоў. // Які служыць для падачы сігналаў. Успыхнула сігнальная лямпачка — і адразу запрацавалі маторы. Гамолка. Толькі замест палачкі ў руках у.. [Віталя] сігнальны флажок. Васілёнак. Вось адна вялізная крыга з ходу ўдарыла ў сігнальны ліхтар. Краўчанка.
•••
Другая сігнальная сістэма гл. сістэма.
Сігнальны экземпляр гл. экземпляр.
сігна́льшчык, ‑а, ж.
1. Той, хто падае і прымае якія‑н. сігналы. Партызаны-сігнальшчыкі.. спецыяльна былі выстаўлены ўсцяж усёй седлавіны дарогі. М. Ткачоў. Пакуль калгаснікі запаўнялі бак рассявальнага апарата, лётчык праводзіў інструктаж сігнальшчыкаў. Стаховіч.
2. Матрос ці старшына, які вядзе назіранне за морам і паветранай прасторай і прымае і перадае сігналы. Дакладна працуе сігнальшчык — У мора выходзіць тральшчык. Лось.
сігна́льшчыца, ‑ы, ж.
Жан. да сігнальшчык (у 1 знач.).
сігнара́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Работнік аптэкі, які робіць копіі руцэнтаў — сігнатуры.
сігнара́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да сігнарант.
сігнату́ра, ‑ы, ж.
1. Частка рэцэпта з указаннем спосабу прыёму лякарства; копія рэцэпта, якая прыглядаецца да выдадзенага аптэкай лякарства.
2. У паліграфіі — лічба, якая абазначае парадкавы нумар друкаванага аркуша ў кнізе ці часопісе (друкуецца злева ўнізе на першай старонцы кожнага аркуша).
[Лац. signatura ад signo — абазначаю, указваю.]
сігнату́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сігнатуры, з’яўляецца сігнатурай. Сігнатурны ярлык. Сігнатурная лічба.