Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

харчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак., каго-што.

Даваць, дастаўляць каму‑н. ежу; карміць. Харчаваць усю сям’ю. □ Тут кожны быў другому друг, Тут харчавалі партызанаў, Тут раздавалі сотням рук Вінтоўкі, кольты і паганы. Таўбін. Калі нас так увесь час будуць харчаваць, то мы за тры гады адгадуемся, як на курорце. Алешка.

харчаві́к, ‑а, м.

Работнік харчовай прамысловасці.

харчасма́кавы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з прыгатаваннем прадуктаў харчавання. Харчасмакавая прамысловасць.

харчатра́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Харчовы атрад з рабочых і бедных сялян, які дзейнічаў у 1918–1921 гг. па выкананню харчразвёрсткі.

харчатрэ́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Харчовы трэст.

харчба́за, ‑ы, ж.

Харчовая база.

харчкамбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Харчовы камбінат.

харчо́, нескл., н.

Каўказская страва з бараніны з вострымі прыправамі.

[Груз. charšo.]

харчо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да харчу, харчавання. Харчовыя адходы. Харчовы рацыён. // Які ідзе ў ежу. Харчовыя прадукты. Харчовая бульба.

2. Звязаны з вытворчасцю, захаваннем і размеркаваннем прадуктаў харчавання. Харчовая прамысловасць.

3. Які мае адносіны да харчоў, прадуктаў харчавання. Харчовыя тавары. Харчовыя запасы. □ Пасля полудня Супрун прынёс Максіму харчовую перадачу з дому. Машара. // Звязаны з нарыхтоўкай, захаваннем, размеркаваннем і пад. прадуктаў харчавання. Лясная плошча, патрэбная для нармальнага існавання зуброў, няўхільна змяншалася. Харчовая база знікала. В. Вольскі. На стале было ўсё лепшае, што знайшлі на харчовым складзе: сала, цыбуля, банка рыбных кансерваў. Шамякін.

•••

Харчовая праграма СССР — важнейшая састаўная частка сацыяльна-эканамічнай стратэгіі партыі, разлічаная на павелічэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і хутчэйшае бесперабойнае забеспячэнне насельніцтва краіны прадуктамі харчавання.

харчпада́так, ‑тку, м.

Гіст. Харчовы падатак з сялянскіх гаспадарак, уведзены ў 1921 г. замест харчразвёрсткі і заменены ў 1923 г. адзіным сельскагаспадарчым падаткам.