круглаве́рхі, ‑ая, ‑ае.
З круглым верхам. Іван Уладзіміравіч павёў потым вучняў да круглаверхай, падобнай на добрую капу сена, вартаўнічай будкі. Кулакоўскі.
круглаві́на і кругло́віна, ‑ы, ж.
Акруглы ўчастак, які вылучаецца чым‑н. на агульным фоне. Жыта абівалі на полі. Даніла Іванёнак выкасіў круглавіну на пожні, дзяўчаты падчысцілі яе рыдлёўкамі — ток быў гатовы. Асіпенка. Мы збіраліся ў лес. Дакладней, на балота Узмутнае, дзе бацька нагледзеў ладную кругловіну асакі. Масарэнка.
круглавяза́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для папярочнага вязання трыкатажнага палатна і іншых вырабаў трубчастай формы. Круглавязальная машына.
круглагадо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца ўвесь год. Круглагадовы адкорм свіннёй. Круглагадовыя трэніроўкі. Круглагадовая работа экспедыцыі.
круглагало́вы, ‑ая, ‑ае.
З круглай галавой. Круглагаловая яшчарка.
круглагало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.
Маленькая пясчаная яшчарка, якая жыве ў Паўднёва-Усходняй Еўропе і ў Азіі.
круглагу́бцы, ‑аў; адз. няма.
Абцугі з круглымі канцамі, якія служаць для згібання розных металічных прадметаў.
кругладо́нны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Пасуда з круглым дном. На Палессі ў 7–6 вв. да н. э. жылі людзі, якія выраблялі характэрную кругладонную пасуду, займаліся прадзеннем, рыбалоўствам, паляваннем і мелі цесныя сувязі са скіфамі. «Звязда».
круглалі́кі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і круглатвары. Гэта была круглалікая, жывая дзяўчына. Карпюк.
круглалі́сты, ‑ая, ‑ае.
З круглым лісцем. Верх асіны круглалістай Сплятаўся з хвоямі, з дубамі. Колас.