Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жаўто́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жаўтка. Жаўточная абалонка. Жаўточная маса.

жаўту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

Жоўтая афарбоўка скуры, слізістых абалонак і вочных склераў, якая бывае пры хваробах печані жоўцевых шляхоў і інш. // Разм. Хвароба якая выклікае такі стан.

жаўту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Тое, што і жаўтушнік.

жаўту́шнік, ‑у, м.

Лекавая расліна сямейства крыжакветных, з якой здабываецца прэпарат, што ўздзейнічае на сэрца.

жаўту́шны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з жаўтухай, выкліканы ёй. Жаўтушны колер скуры. // Разм. Хворы на жаўтуху; з жаўтухай. Жаўтушнае дзіця.

жаўце́цца, ‑еецца; незак.

Тое, што жаўцець (у 1 знач.). З двух бакоў паўкругам рос тут хвойны лес, з аднаго боку праходзіў Нясвіжскі гасцінец, і за ім жаўцеліся аўсяныя палеткі. Чорны.

жаўце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Вылучацца сваім жоўтым колерам, віднецца (пра што‑н. жоўтае). На дрэвах у садзе золата жаўцелі адны толькі антонаўкі. Сабаленка. Убаку, дзе дарога падступала к зарасніку, нібы падфарбаваны, жаўцеў яшчэ новы масток. Мележ.

2. Станавіцца жоўтым, набываць жоўты колер. Жаўцець ад часу. // Паспяваць (пра плады, злакі). Лён на ўчастку пачаў жаўцець. // Вянуць, адміраць (пра лісце раслін). Стала восень, толькі пачыналі жаўцець і ападаць лісты. Скрыган. // Набываць нездаровы колер твару, цела. Жаўцець ад хваробы.

жаўцізна́, ‑ы, ж.

Жоўты колер, жоўтай адценне чаго‑н. Нават першыя ледзь кранутыя жаўцізною лісты на малых бярозках не засмучалі, а як бы асвятлялі дарогу. Броўка.

жаўці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Лёгкае адценне жоўтага колеру.

жаўціня́, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і жаўцізна. Завывала ў топцы полымя, жоўтыя чырвоныя звіваліся вогненныя языкі. Як прымалі самыя нечаканыя абрысы, дзівосныя адценні: ад расплаўленага золата спелай жаўціні аўсянага снапа. Лынькоў.