Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кругавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да круга, адбываецца па кругу. Кругавы маршрут. Кругавыя працэсы.

•••

Кругавая абарона — лінія абароны, якая ўтварае замкнуты ланцуг вакол якога‑н. пункта.

Кругавая парука — а) калектыўная адказнасць усіх членаў якой‑н. групы людзей за дзеянні гэтай групы або асобных яе членаў; б) узаемнае ўкрывальніцтва, узаемная выручка.

кругавярча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца па кругу. Кругавярчальны рух.

кругавярчэ́нне, ‑я, н.

Рух па кругу, кругавое вярчэнне.

кругагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Прастора, якую можна ахапіць позіркам. Асенняе сонца ўзнялося над зямлёй, і пашырэў кругагляд. Чарнышэвіч.

2. перан. Аб’ём, шырыня ведаў, інтарэсаў і пад. [Лабановіча] цягнула вольная праца ў невядомых прасторах людскога жыцця, яму хацелася пашырыць свой кругагляд. Колас.

кру́гам, прысл.

У форме круга, утвараючы круг. Сесці кругам вакол стала. □ [Партызаны] стаялі кругам і пра нешта ціха і стрымана размаўлялі. М. Ткачоў.

•••

Галава ідзе кругам гл. галава.

кругападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які па форме, абрысах нагадвае круг. Кругападобная паляна.

кругасве́тны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з падарожным, паездкай вакол зямнога шара. Кругасветнае падарожжа. Кругасветнае плаванне.

кругла...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «круглы», напрыклад; круглабокі, круглагаловы.

круглабо́кі, ‑ая, ‑ае.

З круглымі, круглаватымі бакамі. Круглабокі валун.

круглава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі круглы; падобны па форме да круглых прадметаў, фігур. Круглаваты твар. □ Аленка была круглаватая, тоўсценькая. Кулакоўскі.