Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрарызава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад тэрарызаваць.

тэрарызава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да тэрарызаваць.

тэрарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Застрашыць (страшыць) тэрорам, расправай, забойствам. Белагвардзейскія банды тэрарызавалі людзей. «ЛіМ». Немцы моцна тэрарызавалі жыхароў, баючыся іх сувязей з партызанскімі раёнамі. Хадкевіч. [Левановіч:] Тут, праводзячы сваю подлую работу, вы [Гарлахвацкі] ашальмавалі прафесара Чарнавуса, тэрарызавалі таварыша Тулягу. Крапіва.

тэрары́зм, ‑у, м.

Палітыка і тактыка тэрору.

тэра́рый, ‑я і тэра́рыум, ‑а, м.

Памяшканне для ўтрымання земнаводных і паўзуноў.

[Ад лац. terra — зямля.]

тэрары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік і ўдзельнік актаў індывідуальнага тэрору. — Як жа адпачывалі? — запытаўся Стась. — Дзякую. Адпачываў, можна сказаць, не горш за губернатара: губернатар дрыжыць за сваё жыццё, ён баіцца тэрарыстаў. А мне чаго баяцца? Колас.

тэрары́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да тэрарыст.

тэрарысты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэрору, тэрарыста. Тэрарыстычны акт. Тэрарыстычная дзейнасць. Тэрарыстычныя метады барацьбы.

тэрары́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэрарыста, уласцівы яму. Тэрарысцкая група. □ Зінаіда Жучэнка — надзвычай давераная фігура ў тэрарысцкім асяроддзі. Мехаў.

тэра́рыум,

гл. тэрарый.