грацыёзнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць грацыёзнага. Артыстычная грацыёзнасць.
грацыёзны, ‑ая, ‑ае.
Поўны грацыі (у 1 знач.); прыгожы ў позах, зграбны. Грацыёзная паходка. Грацыёзная постаць. □ Еўрапейская казуля невялікая, у метр даўжынёй, грацыёзная і быстрая ў сваіх рухах жывёла. Прырода Беларусі. // Стройны па форме, вытанчана прыгожы (пра творы мастацтва). Грацыёзны танец.
гра́цыя, ‑і. ж.
1. Прыгажосць формы, позы, рухаў цела. Ва ўсёй постаці Званцовай было столькі грацыі і хараства, што ад яе цяжка было адвесці вочы. Рамановіч.
2. Шырокі эластычны жаночы пояс, які ахоплівае торс і падтрымлівае грудзі.
3. Уст. паэт. Красуня, прыгажуня. — Быць у Панямоні і не пабачыць вас, трох грацый, панямонскіх красунь, было б злачынствам з нашага боку, — пажартаваў Лабановіч. Колас.
грача́нік 1, ‑а, м.
Небяспечны шкоднік зерневых культур; хлебны жук.
грача́нік 2, ‑а, м.
Блін з грэцкай мукі. Коля захапіў з сабою пару самых большых гарачых грачанікаў з кавалкам сала. Якімовіч.
грача́нішча, ‑а, н.
Поле, з якога сабралі грэчку або на якім папярэдняй культурай была грэчка.
грача́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да грэчкі. Грачаная салома. // Прыгатаваны з зерня грэчкі; грэцкі 1. Грачаная мука. Грачаная каша.
грачаня́ і грачанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Птушаня грака.
грачнёвы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і грачаны. З поля даносіліся пахі грачнёвай квецені. Хадкевіч.