Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аб’яда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аб’есціся.

2. Зал. да аб’ядаць.

аб’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аб’есці.

•••

Бакі аб’ядаць — заўсёды сварыцца з кім‑н., дрэнна жыць у сям’і.

аб’ядзе́нне, ‑я, н.

Разм. Пра што‑н. вельмі смачнае. — О, шашлык — гэта, брат, аб’ядзенне! Трэба ўзяць бараніну, парэзаць яе на кусочкі і вымачыць у розных прыправах. С. Александровіч.

аб’ядна́льнік, ‑а, м.

Той, хто аб’ядноўвае каго‑, што‑н.

аб’ядна́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да аб’яднальнік.

аб’ядна́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і аб’яднаўчы.

аб’ядна́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць аб’яднанага.

аб’ядна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб’яднаць, аб’яднацца.

2. Арганізацыя, саюз. Вытворчае аб’яднанне. Фінансавае аб’яднанне. □ Па ініцыятыве ЦК камсамола Беларусі ў 1923 г. было створана літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». Пшыркоў.

аб’ядна́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аб’яднаць.

2. у знач. прым. Сумесны, злучаны. Аб’яднаныя дзеянні ўсіх прагрэсіўных сіл. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

аб’ядна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які служыць аб’яднанню, вядзе да аб’яднання. Аб’яднаўчы з’езд. □ Мінула паўтара тыдня з часу аб’яднаўчага сходу. Хадкевіч.