Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абязво́джанне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. абязводзіць, абязводзіцца.

абязво́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абязводзіць.

абязво́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абязводжваць — абязводзіць.

абязво́джвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абязводзіцца.

2. Зал. да абязводжваць.

абязво́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абязводзіць.

абязво́дзець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць бязводным; пазбавіцца вады.

абязво́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Тое, што і абязводзець.

абязво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Штучна выдаліць ваду адкуль‑н.; зрабіць бязводным. Абязводзіць торф. Абязводзіць мясцовасць. Абязводзіць арганізм.

абязво́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Страціць здольнасць валодаць сабою; стаць бязвольным. Калі Ціхану стала горш і ён абязволеў, Мальвіна перастала рагатаць і свавольнічаць. Дуброўскі.

абязво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Пазбавіць волі; зрабіць бязвольным.