Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абязво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абязволіць.

абязгро́шаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Застацца без грошай.

абязгро́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.

Пакінуць без грошай.

абязгу́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Пазбавіць здольнасці гучаць.

аб’язджа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб’язджаць — аб’ездзіць.

аб’язджа́цца, ‑аецца.

Зал. да аб’язджаць.

аб’язджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аб’ехаць (у 1–4 знач.) і да аб’ездзіць.

абяздо́ленасць, ‑і, ж.

Стан абяздоленага. Раскрываючы сацыяльныя прычыны абяздоленасці і цяжкага жыцця народных мас Беларусі, .. [Гурыновіч] заклікае іх да паўстання, да рэвалюцыйнай барацьбы супраць прыгнятальнікаў, памешчыкаў і самадзяржаўя. Ларчанка.

абяздо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абяздоліць.

2. у знач. прым. Няшчасны, прыгнечаны; пазбаўлены самага неабходнага. Расказваючы гісторыю аднаго з курганоў, Янка Купала малюе вобраз музыкі-гусляра, абаронцы інтарэсаў прыгнечаных і абяздоленых людзей. Шкраба. [Пятрусь:] — Я расказаў табе вельмі не многа з таго, што займала мае думы. Самыя звычайныя рэчы: што ёсць раскоша і беднасць, сіла і бяспраўнасць і што ў той спрадвечная барацьбе класаў ёсць адна найвышэйшая мара: здабыць шчасце для абяздоленага чалавека. Скрыган. / у знач. наз. абяздо́лены, ‑ага, м.; абяздо́леная, ‑ай, ж. Усе сустрэчныя, думалася, пазіраюць на яе [Жарынку], як на няшчасную, абяздоленую. Хадкевіч.

абяздо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Зрабіць няшчасным, пазбавіўшы самага неабходнага. Вайна раз’яднала, абяздоліла сотні тысяч сем’яў. Кулакоўскі.