Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гістарыёграф, ‑а, м.

1. Спецыяліст у галіне гістарыяграфіі (у 1 знач.).

2. Уст. Тое, што і гісторык.

гістары́зм, ‑у, м.

Дыялектычны прынцып вывучэння і ацэнкі прадметаў і з’яў у працэсе іх узнікнення і развіцця ў канкрэтна гістарычных умовах.

гістары́чнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць гістарычнага (у 1 знач.). Гістарычнасць мастацкага твора.

2. Гістарычны падыход да з’яў; гістарызм (у 1 знач.).

гістары́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гісторыі (у 1–4 знач.). Гістарычны працэс. Гістарычныя помнікі. Гістарычная навука. Гістарычнае даследаванне.

2. Які рэальна існаваў, не выдуманы. Гістарычны факт. Гістарычны персанаж рамана.

3. Важны для гісторыі; знамянальны. Гістарычная дата. Гістарычныя рашэнні XXV з’езда КПСС.

4. Які апісвае людзей або падзеі мінулага. Гістарычны раман. Гістарычная аповесць. Гістарычныя песні.

5. Які апіраецца на гісторыю як на метад пазнання, даследавання. Гістарычнае абгрунтаванне фактаў сучаснай мовы.

6. Які вывучае з’явы ў іх паслядоўным развіцці. Гістарычная граматыка беларускай мовы.

7. Звязаны з пэўным этапам у развіцці грамадства; не вечны, пераходны. Гістарычная катэгорыя.

8. Які адносіцца да часу, ад якога захаваліся рэчавыя помнікі; проціл. дагістарычны. Гістарычная пара жыцця народа.

•••

Гістарычны матэрыялізм гл. матэрыялізм.

гістарыяграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гістарыяграфіі.

гістарыягра́фія, ‑і, ж.

1. Навука аб развіцці і ўзбагачэнні ведаў па гісторыі чалавечага грамадства, а таксама гістарычныя крыніцы.

2. Гістарычная бібліяграфія.

3. Гісторыя вывучэння якой‑н. праблемы. Гістарыяграфія савецкага перыяду.

[Ад грэч. historia — гісторыя + grapho — пішу.]

гістма́т, ‑а, М ‑маце, м.

Разм. Гістарычны матэрыялізм як прадмет выкладання. Курс гістмата.

гісто́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне гісталогіі.

гісто́рык, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне гісторыі.

гісторыка-...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «гістарычны», напрыклад: гісторыка-філалагічны, гісторыка-літаратурны.