паддзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Спец. Рабіць паддзірку.
паддзі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Спец. Работа па здабычы ломкіх парод і па расшырэнню праходаў у штрэках.
паддзі́ршчык, ‑а, м.
Горнарабочы, спецыяліст па паддзірцы.
паддзю́бак, ‑бка, м.
Спец. Ніжняя частка дзюбы. Дзюба складаецца з дзвюх частак — верхняй сківіцы, або наддзюбка, і ніжняй сківіцы, паддзюбка.
паддзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да паддзець.
паддзяўбці́, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце, ‑дзяўбуць; пр. паддзёўб, ‑дзяўбла, ‑ло; заг. паддзяўбі; зак., каго-што.
Прадзяўбці, выдзеўбці трохі, дадаткова. Паддзяўбці сякерай лёд.
паддо́брыванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. паддобрываць — паддобрыць і паддобрывацца — паддобрыцца.
паддо́брывацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да паддобрыцца.
2. Зал. да паддобрываць.
паддо́брываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да паддобрыць.
паддо́брыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак., да каго і без дап.
Заваяваць да сябе прыхільнасць; падлашчыцца. Каб паддобрыцца да дзяцей, старшыня прысеў на краёчку ложка і пачаў жартаваць. Пальчэўскі. [Эма:] — Гандляры так ужо стараюцца тавар збыць, што не ведаюць, як паддобрыцца, дагадзіць. Машара.