Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

яйцанарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з яйцанарыхтоўкай. Яйцанарыхтоўчы пункт.

яйцано́скасць, ‑і, ж.

Здольнасць несці яйцы, а таксама колькасць яец, знесеных свойскай птушкай за пэўны час. Яйцаноскасць курэй. Павысіць яйцаноскасць.

яйцано́скі, ‑ая, ‑ае.

З добрай яйцаноскасцю. Яйцаноская парода курэй.

яйцападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Формай падобны на яйцо; авальны. Яйцападобны камень.

яйцараджэ́нне, ‑я, н.

У заалогіі — спосаб узнаўлення патомства жывёльным арганізмам, пры якім зародак развіваецца ў яйцах, адкладзеных у знешняе асяроддзе.

яйцаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які ўзнаўляе патомства шляхам адкладвання аплодненых яец. // у знач. наз. яйцаро́дныя, ‑ых. Тое, што і клаачныя.

яйцо́, а́, мн. я́йцы (з ліч. 2, 3, 4 яйцы́), яе́ц; м.

1. Захаваная ў шкарлупіне авальнай формы сукупнасць бялка і жаўтка, з якіх утвараецца зародак птушак і некаторых жывёл (ужываецца як прадукт харчавання). Качынае яйцо. Яйцо чарапахі. Несці яйцы. Садзіць курыцу на яйцы. Выпіць сырое яйцо. □ Маці давала.. [бацьку] хлеб, сыр, крутое яйцо. Бядуля.

2. Зародак лічынкі насякомых, чарвей і пад. у выглядзе невялікай крупінкі, звычайна авальнай формы. Яйцы саранчы. Мурашыныя яйцы.

3. У біялогіі — жаночая палавая клетка чалавека і жывёльнага арганізма; яйцаклетка.

•••

З-пад сучкі яйцо ўкрасці гл. украсці.

Не варты выедзенага яйца гл. варты.

Яйцо курыцу вучыць — з адценнем неадабрэння: малады павучае старэйшага, не пагаджаецца са старэйшым.

яй-бо́гу, выкл.

Разм. Далібог, дальбог. Такой мясціны вы, яй-богу, наўрад ці знойдзеце больш дзе. Колас. — Нездарма Піліп на мяне так быў ашчэрыўся. Справядлівы ён чалавек, яй-богу! Ермаловіч. [Еўлага:] — А добрая ў цябе схованка за дзвярамі ў сенцах, яй-богу! Паўлаў.