яйцаво́д, ‑а,
У анатоміі — праток, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка; матачная труба.
яйцаво́д, ‑а,
У анатоміі — праток, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка; матачная труба.
яйцавы́, ‑ая, ‑ое.
У біялогіі — які мае адносіны да яйца (у 3 знач.).
яйцае́д, ‑а,
Паразітычнае перапончатакрылае насякомае, якое адкладвае яйцы ў яйцы другіх насякомых.
яйцакла́д, ‑а,
Вонкавы палавы орган многіх насякомых і некаторых рыб, які служыць для адкладвання яец.
яйцакла́дка, ‑і,
У заалогіі — адкладванне аплодненых яец у знешняе асяроддзе.
яйцакле́тка, ‑і,
У біялогіі — жаночая палавая клетка жывёльных і раслінных арганізмаў, якая ў выніку апладнення або партэнагенезу дае пачатак новаму арганізму; яйцо (у 3 знач.).
яйцакле́ткавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да яйцаклеткі, звязаны з яйцаклеткай.
яйцанарыхто́ўка, ‑і,
Планавая або масавая нарыхтоўка птушыных, звычайна курыных яец.
яйцанарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з яйцанарыхтоўкай.
яйцано́скасць, ‑і,
Здольнасць несці яйцы, а таксама колькасць яец, знесеных свойскай птушкай за пэўны час.