яйцо́,а́, мн. я́йцы (з ліч. 2, 3, 4 яйцы́), яе́ц; м.

1. Захаваная ў шкарлупіне авальнай формы сукупнасць бялка і жаўтка, з якіх утвараецца зародак птушак і некаторых жывёл (ужываецца як прадукт харчавання). Качынае яйцо. Яйцо чарапахі. Несці яйцы. Садзіць курыцу на яйцы. Выпіць сырое яйцо. ▪ Маці давала.. [бацьку] хлеб, сыр, крутое яйцо. Бядуля.

2. Зародак лічынкі насякомых, чарвей і пад. у выглядзе невялікай крупінкі, звычайна авальнай формы. Яйцы саранчы. Мурашыныя яйцы.

3. У біялогіі — жаночая палавая клетка чалавека і жывёльнага арганізма; яйцаклетка.

•••

З-пад сучкі яйцо ўкрасці гл. украсці.

Не варты выедзенага яйца гл. варты.

Яйцо курыцу вучыць — з адценнем неадабрэння: малады павучае старэйшага, не пагаджаецца са старэйшым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)