эта́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да этапа (у 1, 2 знач.).
2. Які звязаны з перасылкай па этапу.
3. Які з’яўляецца этапам (у 4 знач.).
эта́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да этапа (у 1, 2 знач.).
2. Які звязаны з перасылкай па этапу.
3. Які з’яўляецца этапам (у 4 знач.).
этнагеагра́фія, ‑і,
Навуковая дысцыпліна, якая знаходзіцца на стыку этнаграфіі з геаграфіяй і вывучае размяшчэнне этнічных супольнасцей, асаблівасці іх рассялення і тэрытарыяльных узаемаадносін у цеснай залежнасці ад сацыяльна-эканамічных, палітычных, прыродных і іншых фактараў.
этнагене́з, ‑у,
Паходжанне якога‑н. народа.
[Ад грэч. éthnos — племя, народ і genesis — паходжанне.]
этнаграфі́зм, ‑у,
Наіўнасць этнаграфічных рыс, асаблівасцей, апісанняў, дэталей дзе‑н. (у кнізе, п’есе і пад.).
этнаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да этнаграфіі.
этнагра́фія, ‑і,
1. Навука, аб’ектам вывучэння якой з’яўляецца матэрыяльная і духоўная культура народаў і іх культурна-гістарычныя ўзаемаадносіны.
2. Сукупнасць усіх асаблівасцей быту, культуры, звычаяў якога‑н. парода, народнасці. мясцовасці і пад.
[Ад грэч. éthnos — племя, народ і graphō — пішу.]
этналагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да этналогіі.
этнало́гія, ‑і,
Народазнаўства; у буржуазнай навуцы тэрмін супрацьстаўляецца апісальнай этнаграфіі.
[Ад грэч. éthnos — племя, народ і lógos — вучэнне.]
этнані́міка, ‑і,
Раздзел анамастыкі, які вывучае паходжанне і функцыяніраванне этнонімаў (назваў нацый, народаў, народнасцей, плямён і пад.).
[Ад грэч. éthnos — племя, народ і ónyma — імя, назва.]
этнані́мія, ‑і,
Сукупнасць назваў народаў, народнасцей і іншых этнічных супольнасцей.