этнагеагра́фія, ‑і, ж.
Навуковая дысцыпліна, якая знаходзіцца на стыку этнаграфіі з геаграфіяй і вывучае размяшчэнне этнічных супольнасцей, асаблівасці іх рассялення і тэрытарыяльных узаемаадносін у цеснай залежнасці ад сацыяльна-эканамічных, палітычных, прыродных і іншых фактараў.
этнагене́з, ‑у, м.
Паходжанне якога‑н. народа. Этнагенез славян.
[Ад грэч. éthnos — племя, народ і genesis — паходжанне.]
этнаграфі́зм, ‑у, м.
Наіўнасць этнаграфічных рыс, асаблівасцей, апісанняў, дэталей дзе‑н. (у кнізе, п’есе і пад.).
этнаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да этнаграфіі. Этнаграфічны музей. Этнаграфічнае даследаванне. □ У канцы 1912 г. для ўдзелу ў этнаграфічным вечары ў Пецярбург другі раз прыехаў Ігнат Буйніцкі. Ліс. Найбольш раннімі працамі Філіповіча ў галіне графікі з’яўляюцца этнаграфічныя замалёўкі. Шматаў.
этнагра́фія, ‑і, ж.
1. Навука, аб’ектам вывучэння якой з’яўляецца матэрыяльная і духоўная культура народаў і іх культурна-гістарычныя ўзаемаадносіны.
2. Сукупнасць усіх асаблівасцей быту, культуры, звычаяў якога‑н. парода, народнасці. мясцовасці і пад. Этнаграфія Палесся.
[Ад грэч. éthnos — племя, народ і graphō — пішу.]
этналагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да этналогіі. Этналагічнае даследаванне.
этнало́гія, ‑і, ж.
Народазнаўства; у буржуазнай навуцы тэрмін супрацьстаўляецца апісальнай этнаграфіі.
[Ад грэч. éthnos — племя, народ і lógos — вучэнне.]
этнані́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
Раздзел анамастыкі, які вывучае паходжанне і функцыяніраванне этнонімаў (назваў нацый, народаў, народнасцей, плямён і пад.).
[Ад грэч. éthnos — племя, народ і ónyma — імя, назва.]
этнані́мія, ‑і, ж.
Сукупнасць назваў народаў, народнасцей і іншых этнічных супольнасцей.
э́тнас, ‑у, м.
Гістарычна ўзнікшы від устойлівай сацыяльнай групоўкі людзей, прадстаўленай племем, народнасцю, нацыяй.
[Ад грэч. éthnos — племя, народ.]