Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эпіго́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эпігона; уласцівы эпігону. Эпігонскае мастацтва. □ Эпігонскі класіцызм ва ўмовах Беларусі з яго напышлівымі трагедыямі і одамі на польскай мове, з яго далёкімі, незразумелымі вазамі ў якасці літаратурных герояў успрымаўся як з’ява чужародная. Навуменка.

эпіго́нства, ‑а, н.

1. Дзейнасць паслядоўнікаў якога‑н. навуковага, мастацкага, літаратурнага ці іншага напрамку, пазбаўленая творчай арыгінальнасці.

2. Пра тое, што пазбаўлена творчай арыгінальнасці, мае эпігонскі характар.

эпігра́ма, ‑ы, ж.

1. У старажытных грэкаў — надпіс на помніку, будынку і пад., які тлумачыў значэнне прадмета.

2. Сатырычны верш, у якім дасціпна высмейваецца пэўная асоба ці грамадская з’ява. Эпіграмы «Крытыку» М. Багдановіча. Эпіграмы Я. Купалы.

[Грэч. epígramma — надпіс.]

эпіграматы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Кніжн. Той, хто складае эпіграмы; аўтар эпіграм.

эпіграматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які мае адносіны да эпіграмы; з’яўляецца эпіграмай. Эпіграматычны стыль. Эпіграматычная паэзія.

2. Уст. Насмешлівы, з’едлівы. Эпіграматычны выпад.

эпі́граф, ‑а, м.

1. У старажытных грэкаў — надпіс на помніку.

2. Выслоўе, кароткая цытата, якая змяшчаецца ў пачатку твора ці асобнага раздзела і з’яўляецца своеасаблівым аўтарскім тлумачэннем асноўнай ідэі твора. «Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі» — паўторыць Колас Купалавы радкі ў эпіграфе да навелы-алегорыі «Хмарка», дзе будзе асуджаць вандроўніцтва па-за межамі роднага кутка. Навуменка.

[Грэч. epigraphē — надпіс.]

эпігра́фіка, ‑і, ДМ ‑фіцы. ж.

Дапаможная гістарычная і філалагічная дысцыпліна, якая вывучае старажытныя надпісы.

эпіграфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне эпіграфікі.

эпіграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эпіграфа, эпіграфікі. Эпіграфічны матэрыял. Эпіграфічны тэкст.

эпідыяско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор для праектавання на экран непразрыстых аб’ектаў (чарцяжоў, малюнкаў, табліц і пад.) і празрыстых (дыяпазітываў). На ўроках літаратуры добрымі памочнікамі настаўніка сталі эпідыяскоп, дыяпраектар, фільмаскоп, магнітафон, кіно. «Полымя».

[Ад грэч. epi — на, над, пры і diáskopéō — гляджу праз, скрозь.]