эпігонскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эпігона; уласцівы эпігону. Эпігонскае мастацтва. ▪ Эпігонскі класіцызм ва ўмовах Беларусі з яго напышлівымі трагедыямі і одамі на польскай мове, з яго далёкімі, незразумелымі вазамі ў якасці літаратурных герояў успрымаўся як з’ява чужародная. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)