Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

урэ́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да урэзацца.

2. Зал. да урэзваць.

урэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да урэзаць (у 1–3 знач.).

урэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. урэзаць (у 1–3 знач.).

урэмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да урэміі. Урэмічнае захворванне.

урэмі́я, ‑і, ж.

Спец. Самаатручэнне арганізма рэчывамі, якія затрымліваюцца ў ім пры хваробе нырак.

[Ад грэч. úron — мача і háima — кроў.]

урэ́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.

Абл. Учапіцца. [Крушынскі] ўрэпіўся рукамі ў мяшок і лёгка занёс у сенцы. Бядуля.

урэта́н, ‑у, м.

Лекавы прэпарат, які ўжываецца як заспакойлівы і снатворны сродак.

урэ́тра, ‑ы, ж.

Спец. Мочаспускальны канал.

[Грэч. urēthra.]

урэтра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да урэтры.

урэтраскапі́я, ‑і, ж.

Спец. Агляд урэтры пры дапамозе урэтраскопа.