уплі́шчыцца, уплішчуся, уплішчышся, уплішчыцца; зак.
Разм. З цяжкасцю ўлезці, прабрацца куды‑н., праціснуцца. Васілінка моцна трымалася за Тоніну руку.. і адступала ўсё далей ад Сонькі. Яна і там, у фатографа, не стала з ёй побач, але Сонька ўплішчылася бліжэй да Васілінкі, знарок наступіўшы ёй на нагу. Ус.
уплыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уплысці, уплыць.
уплыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Рабіць уплыў; уздзейнічаць на каго‑, што‑н. Тое, што на паэзію Купалы і Коласа ўплывала народная творчасць, яе паэтыка, заўважана і даказана нашай крытыкай даўно. Навуменка. [Алесь:] — Машыны, брат, не толькі маюць фізічную сілу, яны яшчэ здольны ўплываць і па розум людзей. Броўка.
уплыво́вы, ‑ая, ‑ае.
Які робіць уплыў або здольны ўплываць на каго‑, што‑н.; аўтарытэтны. Нацэвіч выклікаў да сябе старастаў і найбольш уплывовых у сяле мужчын. Галавач. Сацыялізм у нашы дні стаў самай уплывовай грамадскай сілай. «Полымя».
уплы́сці і уплы́ць, уплыву, уплывеш, уплыве; уплывём, уплывяце; пр. уплыў, уплыла, ‑ло; заг. уплыві; зак.
1. Заплысці ўнутр. Лодка ўплыла ў бухту.
2. перан. Плаўна ўвайсці куды‑н. У пакой не ўвайшла, а як бы ўплыла, заняўшы палавіну яго, Сяргеева гаспадыня. Сабаленка.
уплы́ў, уплыву, м.
1. Уздзеянне на каго‑, што‑н. Рабіць уплыў на што‑н. Пад чужым уплывам. Уплыў камсамольцаў на беспартыйную моладзь. □ Маці мела вялікі ўплыў на дачку, выхаваную ў сляпой пакоры царкве і матчынай волі. Лынькоў. Пад уплывам прыроды самы пануры і маўклівы чалавек змяняецца — мякчэе, робіцца весялейшым і нават гаваркім. Ляўданскі.
2. Сіла аўтарытэту, улады. [Грыша:] — Вось дзе трэба наша прапаганда.. Трэба ўвесь раён пад свой уплыў узяць! Няхай.
уплю́ханы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уплюхаць.
уплю́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Запырскацца чым‑н.; запэцкацца. Уплюхацца ў гразь.
уплю́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Запырскаць чым‑н.; запэцкаць. Уплюхаць фартух у раствор гліны.