укра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Зрабіць крапіны ў чым‑н.
2. (часцей у форме дзеепрым. зал. пр.); перан. Уключыць, увесці ў склад чаго‑н. асобнымі кускамі, часткамі, крапінамі. У лесастэпе сярод стэпавай расліннасці ўкрапаны невялікія ляскі.
укра́пванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. украпваць — украпаць.
2. Тое, што і украпіна. Украпванні золата. Украпванні крышталяў.
укра́пвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да украпваць.
укра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да украпаць.
укра́піна, ‑ы, ж.
Тое, што ўкрапана, уключана ў склад чаго‑н. Украпіны золата.
укра́піцца, ‑піцца; зак.
Зал. да украпаць (у 1 знач.).
укра́са, ‑ы, ж.
1. Прадмет, прызначаны для ўпрыгожвання каго‑, чаго‑н. Кожны раз хата-пяцісценка .. сустракае мяне абновамі і ўкрасамі. Б. Стральцоў. На ўзвышку .. стаяў мураваны белы палац, высока ўзняўшы пад садам сваю чатырохкантовую вежу, аздобленую рознымі скульптурнымі ўкрасамі. Колас.
2. перан.; чаго. Той, хто (або тое, што) з’яўляецца гордасцю чаго‑н., упрыгожвае што‑н. А дуб — лясоў украса, На ім калышуцца вякі. Бажко. Не мог фельчар мірыцца з тым, што такая ўкраса Зырачан ужо болей не вернецца. Ён быў упэўнены, што пані вернецца назад. Бядуля.
укра́сці, украду, украдзеш, украдзе; пр. украў, украла; зак., каго-што.
Узяць цішком, прысвоіць сабе чужое. [Прыбіральшчыца:] — Надоечы я адну дзяўчыну мусіла суцяшаць .. Дакументы і грошы ў яе прапалі. Дзе падзеліся — не знае. Ці ўкралі, ці згубіла — невядома. Грамовіч. // перан. Падманам, інтрыгай прысвоіць, захапіць што‑н. (уладу, славу і пад.). [Лабыш:] Во жулік... Атруціў, забіў, зарэзаў... і абакраў! Славу маю ўкраў!.. Козел. // перан. Выкарыстаць што‑н. за кошт іншых, пазбавіўшы каго‑н. чаго‑н. Трэба біць, біць іх больш, ворагаў, што хочуць украсці .. наша шчасце. Шамякін.
•••
З-пад сучкі яйцо ўкрасці — быць хітрым, вёрткім, з адчайна-зухаватымі выхадкамі.
У бога цяля ўкрасці — быць выключэннем сярод іншых.
укра́сціся, украдзецца; пр. украўся, укралася; зак.
1. Папасці, пранікнуць з-за недагляду. У тэкст укралася памылка.
2. Непрыкметна ўвайсці, пранікнуць куды‑н.; пракрасціся. Здаецца, і непрыкметна прашмыгнулі партызаны вішнякамі ў вёску, бясшумна ўкраліся на двор.., але іх прыход .. не застаўся незаўважаным. Кухараў. // перан. Непрыкметна, міжвольна пранікнуць, з’явіцца; закрасціся (пра пачуцці, думкі). Украўся ў душу страх. □ У мой дзіцячы маленькі свет укралася першая зайздрасць. Бядуля.
укро́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад укроіць.