1. Ударыць, выцяць задняй нагой, заднімі нагамі (пра капытных жывёл). Конь хадзіў на выгане, ніяк не хацеў лавіцца і нават два разы ўбрыкнуў Юзіка.Крапіва.
2.перан.Разм. Пакрыўдзіць, зняважыць. Лемяшэвіч, праўда, ведаў, што не надта любіць яго Арэшкін і што чалавек гэты здольны пры выпадку ўбрыкнуць знянацку.Шамякін.