Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэксталі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Пластычны матэрыял з мнагаслойнай спрасаванай тканіны, насычанай сінтэтычнымі смоламі, які па трываласці не ўступае металу.

[Ад лац. textus — тканіна і грэч. lithos — камень.]

тэксталі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэксталіту, зроблены з яго. Тэксталітавая вытворчасць. Тэксталітавы падшыпнік.

тэкстало́гія, ‑і, ж.

Галіна філалогіі, якая займаецца ўстанаўленнем дакладнага тэксту літаратурных помнікаў і гістарычных дакументаў для іх навуковага выдання.

[Ад лац. textus — сувязь слоў, тэкст і logos — вучэнне.]

тэксто́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне тэксталогіі.

тэксто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Разм. Кароткі тлумачальны подпіс пад малюнкам, здымкам.

тэкстуа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць тэкстуальнага.

тэкстуа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і тэкставы (у 1 знач.). Тэкстуальная блізкасць варыянтаў рамана.

2. Які дакладна, літаральна перадае тэкст чаго‑н.; даслоўны. Пазней П. В. Уладзіміраў доказаў тэкстуальнае супадзенне Астрожскай бібліі з бібліяй Скарыны. Алексютовіч.

тэксту́ра, ‑ы, ж.

Спец. Асаблівасці будовы цвёрдага рэчыва, абумоўленыя характарам размяшчэння яго састаўных частак (крышталяў, зерняў, слаёў). Тэкстура горных парод. Тэкстура драўніны. // Рэчыва той або іншай характэрнай будовы.

[Лац. textura.]

тэксты́ль, ‑ю, м., зб.

Агульная назва ткацкіх вырабаў з натуральных і штучных валокнаў, а таксама пража і сыравіна для іх.

[Лац. textile.]

тэксты́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэкстылю, звязаны з вытворчасцю яго. Тэкстыльная прамысловасць. □ Уявім, што фабрыка тэкстыльная, і пашырэнне фабрыкі патрабуе павелічэння колькасці льну. Чорны. // Зроблены, пашыты з тэкстылю. Тэкстыльны абутак.