рукадзе́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рукадзелля, прызначаны для яго. Рукадзельная прамысловасць. // Зроблены, выкананы рукамі, ручным спосабам. Рукадзельныя карункі.
рукакры́лыя, ‑ых.
Атрад млекакормячых жывёл з прыстасаванымі для працяглага палёту пярэднімі канечнасцямі, да якога адносяцца лятучыя мышы, крыланы.
рукамы́йнік, ‑а, м.
Падвесная пасудзіна, якая служыць для падачы вады пры ўмыванні; умывальнік. Валодзя доўга мыўся пад маленькім рукамыйнікам за домам. Васілеўская.
рукапаціска́нне, ‑я, м.
Пацісканне адзін аднаму правай рукі ў знак прывітання, падзякі і пад.
рукапа́шны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ажыццяўляецца без зброі ці халоднай зброяй (пра бой, сутычку). Бабка Антосіха стаяла з качаргою ля парога, нібы грэнадзёр, рыхтуючыся да рукапашнай схваткі. Нядзведскі. У рукапашнай схватцы партызаны змялі карнікаў, толькі адзінкі з іх уцалелі. Гурскі.
2. у знач. наз. рукапа́шная, ‑ай, ж. Бой, сутычка без прымянення зброі або з прымяненнем халоднай зброі. Завязалася рукапашная што называецца — не на жыццё, а на смерць. Брыль. [Саламацін:] У іх тут рукапашная была. [Падымае штык]. Штыком арудаваў немчура. Крапіва. Жывыя мерцвякі .. ішлі ў рукапашную, глушылі прыкладамі адкормленых граміл з адборных штурмавых батальёнаў. «Звязда».
ру́капіс, ‑у, м.
1. Тэкст напісаны ад рукі, а таксама аддрукаваны на пішучай машынцы. Закружыў вецер, падхапіў лісты рукапісу, хлопчык падбег і сабраў лісты, спісаныя дробным уборыстым косым почыркам. Гурскі. // Арыгінал, тэкст, з якога робяць набор. [Чарнавус:] Кніжку маю не пусцілі ў друк. [Вера:] А прычыны? [Чарнавус:] Адно мне выразна сказаў дырэктар выдавецтва: «Забярыце рукапіс, ён нам не патрэбен». Крапіва.
2. Рукапісны помнік старажытнай пісьменнасці. Балгарскія рукапісы 12–13 стст. Вывучэнне старажытных рукапісаў. □ Да гэтага часу не знойдзена ні аднаго глагалічнага помніка, спісанага з кірылаўскага рукапісу. «Беларусь».
рукапі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рукапісу (у 2 знач.); прызначаны для захоўвання рукапісаў. Рукапісны аддзел бібліятэкі.
2. Напісаны ад рукі. Рукапісны тэкст. □ На ўчастках выпускаліся рукапісныя «маланкі», у якіх расказвалася пра работу перадавых брыгад, перадаваўся вопыт лепшых рабочых. Краўчанка.
рукапрыкла́дства, ‑а, н.
Разм. Нанясенне пабояў рукамі.
рука́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З вялікімі, доўгімі рукамі. Лёнік Бокуць — здаровы рукасты дзяцюк з ленаватымі соннымі вачыма. Быкаў. Вось стаіць .. [Віталь Шчупак] на міжпуцці — высокі, рукасты, са славутым сваім чубам над ілбом і пільна глядзіць уперад. Васілёнак.
2. Які любіць красці.
рука́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і рукасты. Спрабавалі .. двое самых рукатых альшанцаў абняць [дуб] — не абнялі. Місько.