Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нумаро́к, ‑рка, м.

1. Памянш. да нумар (у 1, 5 знач.).

2. Тое, што і нумар (у 3 знач.). Нумарок з гардэроба.

нумаро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. нумараваць.

нумаро́ўшчык, ‑а, м.

1. Рабочы-брашуроўшчык у друкарні.

2. Рабочы ў бавоўнапрадзільнай вытворчасці.

нумаро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да нумароўшчык.

нумізма́т, ‑а, М ‑маце, м.

Спецыяліст, які займаецца нумізматыкай; збіральнік старажытных манет і медалёў.

нумізма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука, якая вывучае старажытныя манеты і медалі.

[Ад лац. numisma — манета.]

нумізматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нумізматыкі. Нумізматычнае даследаванне.