Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

новазела́ндка,

гл. новазеландцы.

новазела́ндскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Новай Зеландыі, новазеландцаў, які належыць, уласцівы ім. Новазеландскі краявід.

новазела́ндцы, ‑аў; адз. новазеландзец, ‑дца, м.; новазеландка, ‑і, ДМ ‑дцы; мн. новазеландкі, ‑дак; ж.

Насельніцтва Новай Зедандыі.

новакаі́н, ‑у, м.

Спец. Лекавы прэпарат (сінтэтычны замяняльнік какаіну), які ўжываецца галоўным чынам для абязбольвання.

[Ад лац. novus — новы і (ка)каін.]

новакаі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да новакаіну; з новакаінам. Новакаінавая блакада.

нованабра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Толькі што, нядаўна прызваны, набраны (пра войскі, рабочую сілу і пад.).

2. Толькі што, нядаўна набраны (у друкарні). Нованабраны друкарскі аркуш.

нованаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Які толькі што, нядаўна нарадзіўся. Нованароджанае дзіця. // у знач. наз. нованаро́джаны, ‑ага, м.; нованаро́джаная, ‑ай, ж. Пра чалавека, які толькі што, нядаўна нарадзіўся. Восем, шчаслівых бацькоў зарэгістравалі нованароджаных. Карпюк. // перан. Які зусім нядаўна ўзнік, з’явіўся. Слабае святло нованароджанага месяца мігцела ў насцярожаных дзікаватых вачах [коней]. Караткевіч. І ўдзень і ўночы ўсе цэхі шумяць, гудзяць, грымяць, а з канвеераў сыходзяць нованароджаныя магутныя асілкі-машыны. Сапрыка.

новапабудава́ны, ‑ая, ‑ае.

Нядаўна, толькі што пабудаваны. Новапабудаваны клуб.

новапасяле́нец, ‑нца.

Чалавек, які нядаўна дзе‑н. пасяліўся.

новапрыбы́ўшы, ‑ая, ‑ае.

Які толькі што, нядаўна прыбыў. / у знач. наз. новапрыбы́ўшы, ‑ага, м.; новапрыбы́ўшая, ‑ай, ж. Так крок за крокам.. [Сцяпан] праслед[а]ваў пана паручыка Ельскага, .. фарм[ір]аваў групы з новапрыбыўшых. Пестрак.