кра́гі, ‑аў; адз. крага, ‑і, ДМ кразе, ж.
1. Скураныя накладныя халявы з зашпількамі. З вышак звешваюцца чаравікі з жоўтымі крагамі. Крапіва. На нагах [у паноў] — то бацінкі-лакіроўкі, то жоўтыя бліскучыя крагі. Пестрак.
2. Раструбы ў пальчатках. Пальчаткі з крагамі. // Пра пальчаткі з раструбамі. Купіць крагі. Зняць крагі.
[Ад гал. kraag — каўнер.]
крадзе́ж, ‑дзяжу, м.
Тайнае прысвойванне чыёй‑н. уласнасці; кража, зладзейства. Крадзеж з узломам. □ Калі і трапляла [Рога] часам у турму, дык за самыя дробныя, справы — за крадзеж, за ашуканства. Лынькоў.
кра́дзены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад красці.
2. у знач. прым. Здабыты крадзяжом, украдзены. Крадзеная рэч. Крадзены лес. / у знач. наз. кра́дзенае, ‑ага, н. Цераз крадзенае і сваё страцілі. Вітка.
крадко́м, прысл.
Употай, скрытна. Міця крадком глядзіць на Сюзану, ловячы сябе на думцы, што зусім не хвалюецца. Навуменка.
кра́дучыся,
1. Дзеепрысл. незак. ад красціся.
2. прысл. Употай, скрытна, крадком. Дзеці ціхенька, крадучыся, забаўляліся. Бядуля.
краевуго́льны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Істотны, вельмі важны. Краевугольнае пытанне.
•••
Краевугольны камень гл. камень.
краёвы, ‑ая, ‑ае.
Уст. Краявы (у 1 знач.). // Абласны, дыялектны. Краёвы слоўнік.
краёк, крайка, м.
Разм. Вузкая, крайняя палоска чаго‑н.; самы край, кончык. Краёк стала. □ [Абвестка] вісела на адным крайку — мабыць, нехта адляпіў яе. Скрыган.
краж, ‑а, м.
1. Ланцуг невысокіх гор. Данецкі краж.
2. Разм. Кароткі абрубак тоўстага бервяна; калода. Мела .. [лесапільня] восем вертыкальных лесапільных рам — для звычайнай распілоўкі, тры гарызантальныя — для распілоўкі вялікіх кражаў з дарагіх цвёрдых народ. Гарэцкі.
кра́жа, ‑ы, ж.
Тое, што і крадзеж. Злавіць на кражы. □ Узяць што-небудзь у лесе або ў пана ў нас на вёсцы кражай не лічылася. Карпюк.