Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жы́вапіс, ‑у, м.

1. Від выяўленчага мастацтва, які перадае прадметы і з’явы навакольнага свету пры дапамозе фарбаў. Творы жывапісу. Пейзажны жывапіс. // Характар, манера мастацкага паказу, уласцівыя гэтаму віду мастацтва. Слабыя і моцныя бакі жывапісу мастака.

2. зб. Творы гэтага віду мастацтва: карціны, фрэскі і інш.

жывапіса́нне, ‑я, н.

Кніжн. Яркае, вобразнае апісанне чаго‑н. Адно жывапісанне дэталей побыту не можа ўжо задаволіць сённяшняга чытача. «Полымя».

жывапіса́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., каго-што.

Кніжн. Апісаць (апісваць) жыва, выразна.

жывапі́сец, ‑сца, м.

Мастак, які займаецца жывапісам. Жывапісныя работы ў Каломенскім палацы выконваў славуты Сымон Ушакоў, а таксама іншыя рускія жывапісцы. «Звязда».

жывапі́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць жывапіснага (у 2, 3 знач.). Жывапіснасць малюнка. Жывапіснасць стылю.

жывапі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да жывапісу. Жывапісныя работы.

2. Прыгожы, маляўнічы, варты таго, каб быць адлюстраваным у жывапісе. Жывапісны куток прыроды. Жывапісная поза.

3. перан. Вобразны, яркі, выразны (пра мову, стыль і пад.). Ніхто ні да Пушкіна, ні пасля яго не даў такой жывапіснай карціны Пецярбурга, як аўтар «Меднага конніка». Палітыка.

жывапло́т, ‑а, М ‑лоце, м.

Рад густа пасаджаных дрэў або кустоў, якія ўтвараюць плот. Абапал старой, брукаванай дарогі выраўнялася, як на чыгунцы, высокія елкі, утварыўшы жываплот, за якім стаялі прысадзістыя яблыні. Грамовіч.

жываро́дзячы, ‑ая, ‑ае.

Які дае патомства шляхам нараджэння жывых дзіцянят (пра жывёл, якім увогуле ўласціва адкладанне яец або ікры). Жывародзячая яшчарка. Жывародзячыя рыбы. // Пра расліны, насенне якіх здольна прарастаць на мацярынскай асобіне. Жывародзячыя расліны.

жываро́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і жывародзячы.

жывасі́лам, прысл.

Сілком, гвалтоўна. Шоргаюць і рыпяць, мусіць адарваныя жывасілам з завесаў, у .. двары вароты. Сачанка.