жыга́ла, ‑а, н.
Разм. Металічны востры прут, якім прапякаюць дзіркі ў дрэве, косці. Яначку нібы жыгалам прапякло наскрозь. Ад сярэдзіны пачало цяпло па жылах расцякацца. Крапіва.
жыга́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Куслівая асенняя муха з калючымі шчацінкамі на хабатку, якая пераносіць узбуджальнікаў многіх інфекцыйных хвароб.
жыгану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да жыгаць.
жыга́цца, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Датыкаючыся, выклікаць востры боль; апякаць. Крапіва жыгаецца. // Балюча кусаць. Мухі жыгаюцца.
2. Апякаць адзін другога крапівой.
жыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. каго-што і без дап. Калоць, праколваць чым‑н. вострым, напаленым. // Балюча кусаць. Пчолы жыгаюць. // Апякаць. Крапіва жыгае босыя ногі.
2. Бліскаць (пра маланку, агеньчык і пад.). За акном жыгалі маланкі, сцены ўздрыгвалі ад грому. М. Ткачоў.
жыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да жыгаць.
жыгу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Разм. Пякучая крапіва з дробным лісцем. Расло ў мяне вялікае замілаванне да прыроды. Нават крапіву, нават жыгучку, якой, даводзілася, частавалі мяне.. за некаторыя грахі дзяцінства, забаранялася збіваць без дай прычыны пугаю. Дубоўка.
жыгу́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Колючы, пякучы (пра клеткі — органы абароны і нападу кішачнаполасцевых жывёл). Жыгучыя клеткі.
2. Разм. Пякучы. Жыгучая крапіва.