Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жарабя́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Мяса жарабяці.

жарабя́чы, ‑ая, ‑ае.

Які належыць жарабяці, уласцівы яму. Жарабячае ржанне.

жаравы́, ‑ая, ‑ое.

Які награваецца пры дапамозе жару (у 1 знач.). Жаравая труба. Жаравы прас.

жаралі́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З вялікім жаралом або некалькімі жароламі. Жаралісты дуб.

жарало́, а́; мн. жаро́лы (з ліч. 2, 3, 4 жаралы́), жаро́лаў; н.

1. Глыбокая адтуліна ў чым‑н. Жарало вулкана. □ Падаючы, [клён] прабіў сукам жарало ў зямлі. Лужанін. // Адтуліна ў ствале тоўстага дрэва. Уся гэта лука выглядала пышным старасвецкім садам, дзе замест пладовых дрэў раслі разложыстыя, дуплястыя, з асмаленымі жароламі дубы, убраныя чорнымі шапкамі буславых гнёздаў. Колас. // Назва пярэдняй адтуліны ствала гарматы. Гармату павярнулі жаралом у бок палякаў і пачалі біць. Колас.

жарапаніжа́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і гарачкапаніжальны.

жаратру́бны, ‑ая, ‑ае.

Які награваецца гарачым газам, што праходзіць па жаравых трубах (пра паравы кацёл).

жарго́н, ‑у, м.

Мова якой‑н. прафесіянальнай або сацыяльнай групы, насычаная вялікай колькасцю слоў і выразаў, спецыфічных толькі для гэтай групы. Жаргон дваранскага салона. Акцёрскі жаргон. // Умоўная мова, зразумелая толькі пэўнаму асяроддзю; арго. Зладзейскі жаргон.

[Фр. jargoh.]

жарго́нны, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы жаргону, узяты з яго. Жаргоннае слова. Жаргонны зварот.

жардзі́на, ‑ы, ж.

Доўгая тоўстая жэрдка. Шуміць рака: да дна Жардзінай не дастаць. Калачынскі.