жа́ласны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае жаласць, спачуванне; жаласлівы.
2. Схільны да спачування; спагадлівы, чуллівы.
жа́ласны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае жаласць, спачуванне; жаласлівы.
2. Схільны да спачування; спагадлівы, чуллівы.
жа́ласць, ‑і,
Пачуццё спагады, спачування каму‑, чаму‑н.
жале́за, ‑а,
1. Хімічны элемент, цяжкі коўкі метал серабрыстага колеру, які ў спалучэнні з вугляродам утварае чыгун і сталь.
2. Звычайная (бытавая) назва малавугляродзістых сталей.
3. Жалезістыя рэчывы як лячэбны сродак.
жалеза...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «жалеза», напрыклад:
жалезаапрацо́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які апрацоўвае жалеза.
жалезабето́н, ‑у,
Будаўнічы матэрыял, спалучэнне бетону з жалезнай арматурай.
жалезабето́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да жалезабетону; зроблены з жалезабетону.
жалезавугляро́дзісты, ‑ая, ‑ае.
Утвораны шляхам хімічнага злучэння жалеза (у 1 знач.) з вугляродам.
жалезазмяшча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе жалеза.
жалезаплаві́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да плаўкі жалеза.