Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вулканізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да вулканізаваць.

вулканізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.

Рабіць вулканізацыю.

вулканіза́тар, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца вулканізацыяй.

2. Рэчыва, якое ў злучэнні з каўчуком утварае гуму.

вулканізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вулканізацыі. Вулканізацыйны агрэгат.

вулканіза́цыя, ‑і, ж.

Хімічная апрацоўка матэрыялаў для таго, каб падаць ім пругкасць, трываласць і пад. уласцівасці.

вулкані́зм, ‑у, м.

Сукупнасць з’яў, звязаных з рухам магмы.

вулкані́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Горная парода вулканічнага паходжання.

вулкані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вулкана, вулканізму. Вулканічны попел. Вулканічныя з’явы.

вулкано́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне вулканалогіі.

вуллёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вулля. Вуллёвах рама.